20.12.2012 / 12:47

З 22 снежня пускаюць дадатковы ранішні цягнік на Вільню з Мінска 5

Такія змяненні звязаныя з наплывам пасажыраў падчас святаў. Змены будуць дзейнічаць да мая,
паведамляе Рэгіянальная газета cа спасылкай на начальніка Беларускай чыгункі.
Ад 22 снежня па 18 мая па суботах і нядзелях прызначаецца цягнік міжнародных ліній 201/202 Мінск — Вільня.

Адпраўленне з Мінска ў 8.17, прыбыццё у Вільню ў 10.45. Першы цягнік, нагадаем, адпраўляецца ў 7.45 і прыбывае ў Вільню ў 9:45.

З Вільні цягнік будзе адпраўляцца ў 18.55 і прыбыццё ў Мінск 23.33 (першы вечаровы цягнік: 18:10 — 22.10).

Зазначым, што з-за вялікай колькасці ахвотных на цягнікі Мінск — Вільня і Вільня — Мінск танныя квіткі (у агульныя і сядзячыя вагоны) на выходныя трэба купляць за пару тыдняў.

nn.by

0
шут / Адказаць
20.12.2012 / 13:00
Поезд в конец света?
0
Яуген / Адказаць
20.12.2012 / 13:55
ту шут... бу-га-га, это нынче юмор?
0
555 / Адказаць
20.12.2012 / 22:36
ДЗЯКУЙ! КАРЫСНАЯ ІНФАРМАЦІЯ.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру