20.12.2012 / 12:49

Ананіч: Беларуская прэса — годны канкурэнт сусветным медыям 8

Беларуская прэса — годны канкурэнт для сусветных СМІ. Такое меркаванне выказала ў эфіры тэлеканала «Беларусь-1» першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

Лілія Ананіч узяла ўдзел у пленуме праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў» у Мінску.

Паводле яе словаў, інфармацыйнае поле Беларусі прыцягальнае і цікавае для замежных СМІ. «Напэўна, самае прыемнае тое, што мы — цікавая медыйная пляцоўка», — сказала Ананіч. Яна адзначыла, што ў наступным годзе ў Беларусі пройдзе Сусветны кангрэс рускай прэсы. «Гэта сведчыць пра тое, што беларуская прэса — годны канкурэнт сусветным медыям», — падкрэсліла першы намеснік міністра.

Яшчэ адзін удзельнік пленума, старшыня БСЖ Анатоль Лемяшонак, адказваючы на пытанне, якая будучыня чакае друкаваныя СМІ, упэўнена заявіў, што «газетная журналістыка застанецца і будзе мацнець». На яго думку, у будучыні яна стане яшчэ больш аналітычнай. Што ж да яе «сыходу ў інтэрнэт», то старшыня саюза адзначыў: цяпер многія друкаваныя выданні прыходзяць да гэтага. «Аднак гэта толькі іншая версія нашых газет», — сказаў ён.

0
Antek / Адказаць
20.12.2012 / 13:21
Врет эта Лиля Ананич пра свои совблеевские СМИ, и не краснеет
0
бібліёграф / Адказаць
20.12.2012 / 14:25
Прыкладна за тыдзень на поўдні Беларусі, апынуўшыся ў гасцях ў хаце з сателітнай талеркай, я быў проста ўражаны колькасцю і разнастайнасцю телеканалаў украінскіх. Пабачыў і Драафеева у эфіры, але справа аб іншым.На фоне телепрасторы адной толькі Украіны з каналамі па расейску і украінску, мы жывем ў расейскамоўнай резервацыі.
0
Valadzimir / Адказаць
20.12.2012 / 23:42
//бібліёграф напiсаў(ла) На фоне телепрасторы адной толькі Украіны з каналамі па расейску і украінску, мы жывем ў расейскамоўнай резервацыі.// ------------------------------------------------- ...пад назвай Белоруссия, альбо "Страна бульбаша - Бело-Раша". ........................................ Жыве Вольная Літва!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру