20.12.2012 / 13:28

Беларусы ў маскхалатах неслі праз украінскую мяжу 2,4 млн даляраў 9

19 снежня ў Валынскай вобласці ўкраінскія памежнікі затрымалі двух мужчын з 2,4 мільёнамі даляраў ЗША.

Як паведамілі ў аддзеле па пытаннях узаемадзеяння са СМІ Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, памежнікі заўважылі невядомых, якія накіроўваліся да беларускай вёскі Макраны (Маларыцкі раён).
Да мяжы парушальнікі прабіраліся тайком, у белых маскіровачных халатах.
Калі мужчын паспрабавалі спыніць, яны пабеглі, але за 100 метраў ад мяжы іх затрымалі.
У маскіровачным адзенні затрыманых памежнікі знайшлі заплечнік і поліэтыленавы пакет, у якіх было каля $2,4 млн ЗША.

Як стала вядома пазней, затрыманыя — грамадзяне Беларусі. Напярэдадні мужчыны перасеклі мяжу Украіны праз пункт пропуску «Даманава».

0
Seg / Адказаць
20.12.2012 / 13:31
Надо было самолетом лететь.
0
*** / Адказаць
20.12.2012 / 13:38
сьмешна
0
Mk / Адказаць
20.12.2012 / 13:49
Цяпер iм капец
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру