Тытул «Міс Сусвет 2012» заваявала 20-гадовая амерыканка Алівія Кульпа са штата Род-Айленд. Другое месца заняла прадстаўніца Філіпін Джанін Туганон, а трэцяе — «Міс Венесуэла» Сафія Эсер.

У фінале, які праходзіў у Лас Вегасе, канкурсанткі дэфілявалі ў міні-сукенках, бікіні і ў вячэрніх строях. На заключнае дэфіле пераможца выйшла ў чырвонай аксамітнай сукенцы з вельмі глыбокім дэкальтэ.

Пераможцы конкурсу ўручаюць дыяментавую карону коштам 270 тысяч долараў і грант на 45 тысяч даляраў на навучанне ў Нью-Ёркскай школе кіно і тэлебачання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?