Сёння ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы, куды з3-га месца ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў выйшаў барысаўскі БАТЭ.
У 1/16 фіналу БАТЭ згуляе з турэцкім «Фенербахчэ».
Першы матч 14 лютага ў Гродне, матч у адказ — 21 лютага ў Стамбуле.
«Фенербахчэ» — славуты стамбульскі клуб,
***
БАТЭ два гады таму, у лютым 2011 г., гуляў у 1/16
Фінал Лігі Еўропы пройдзе 15 мая 2013 г. на
Нагадаем, што, а
БАТЭ у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў гуляў у адной групе з «Баварыяй», «Валенсіяй» і «Лілем» ды заняў
***
У Стамбуле ёсць вялікая тройка каманд — «Галатасарай», «Бешыкташ» і наш будучы супернік «Фенербахчэ». Каманду яшчэ часам называюць «жоўтыя канарэйкі».Афіцыйныя колеры каманды — жоўты і марскі.
«Фенербахчэ» васямнаццаць разоў станавіўся чэмпіёнам Турцыі па футболе. Апошні раз у 2011 годзе.
Клуб заснаваны больш за сто гадоў таму — у 1907. Хаця каранямі сыходзіць яшчэ раней, у канец XIX стагоддзя, але легалізавацца тады было складана, бо султан Турцыі выступаў супраць усялякіх зборам людзей па інтарэсах, бо лічыў гэта пагрозай манархіі.
А вось заснавальнік Турэцкай рэспублікі Мустафа Кемаль Атацюрк быў прыхільнікам якраз «Фенербахчэ».
У 1928 годзе ён падчас гульні «Галатасарая» і «Фенербахчэ» ён сядзеў побач з трыма прыхільнікамі першага клуба, і двума — «Фенербахчэ». «Нас роўная колькасць. Тры на тры, — сказаў лідар. — Бо я таксама за «Фенербахчэ».
Потым Атацюрк дапамагаў клубу, калі згарэў іх офіс.
Да 1959 «Фенербахчэ» выступаў у Стамбульскай футбольнай лізе. А пасля была заснаваная аб’яднаная турэцкая ліга, паўнавартасны чэмпіянат, першым чэмпіёнам быў якраз «Фенербахчэ».
Турэцкі, а асабліва стамбульскі футбол, вядомы крутым норавам заўзятараў. Атмасферу стадыёнаў у Турцыі прыезджыя каманды параўноўваюць з пеклам. Лёгка БАТЭ і яго фанатам яўна не будзе.У Лізе Еўропы «Фенербахчэ» гуляў адной групе з нямецкай «Барусіяй», французскім «Марсэлем» і кіпрскім АЕЛам. З 13 пунктамі туркі занялі ў квартэце першае месца.
З вядомых футбалістаў за «Фенербахчэ» гуляюць варатар Валкан Дэмерэль, славак Міраслаў Стох, партугалец Раўль Мэйрэлеш, галандзец Дзірк Кюйт.
БАТЭ з турэцкімі клубамі пакуль не гуляў ніколі.Што тычыць іншых айчынных клубаў, то толькі за савецкім часам мінскае «Дынама» прайшло «Генчлебірлігі» з Анкары ў Кубку Кубкаў.
За часамі незалежнасці ўсё тое ж мінскае «Дынама» прайграла «Бешыкташу», «Мінск» — «Газеантепспору», «Гомель» — «Бурсаспору».