Аляксей Белы — не толькі таленавіты паэт, але і прафесійны журналіст, сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама Беларускага ПЭН-цэнтра, які ёсць часткай сусветнай арганізацыі прафесійных пісьменнікаў — Міжнароднага ПЭН-клуба. Ад 2006 года Аляксей Белы таксама — дырэктар-галоўны рэдактар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «ІнтэксПрэс-Рэгіён».

З-пад пяра паэта Белага на сёння выйшла пяць паэтычных зборнікаў: «Тридцать второе августа» (1994), «Невольничьи песни» (1997), «Каляровыя сны» (1999), «Боскі вецер правінцыі» (2002) і «Кветкі ў стагах» (2010).

Як распавёў Intex-press сам паэт, неўзабаве мусіць убачыць свет шостая кніга яго вершаў, якая будзе называцца «Прыватны сектар»:

«Момантаў, калі цябе штосьці здзіўляе і ўражвае, з гадамі з’яўляецца ўсё меней. Таму, вядома, у юнацтве пісалася больш, чым цяпер. Дарослы чалавек увесь час заняты нейкімі справамі. Гэтага патрабуе і рытм цяперашняга жыцця. У нас ва ўсіх ёсць абавязкі перад блізкімі людзьмі і мы мусім выконваць іх сумленна. А на творчасць застаецца ўжо толькі тое, што застаецца. Але ў мяне няма шкадавання з той нагоды, што я не аддаю сваёй творчасці ўвесь час. Калі Бог даў нам гэту здольнасць, то чалавек знойдзе час і пакіне пасля сябе ўсё, што яму наканавана пакінуць».

Рэдакцыя Intex-press віншуе Аляксея Белага з юбілеем і зычыць яму моцнага здароўя, плёну і новых адкрыццяў у творчасці і жыцці!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?