«17 снежня па ініцыятыве чэшскага боку адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з першым намеснікам прэм’ер-міністра — міністрам замежных справаў Чэшскай Рэспублікі Карэлам Шварцэнбергам, — паведамляе афіцыйнае агенцтва БелТА. — Напярэдадні 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі, якое адзначаецца 5 студзеня 2013 года, бакі абмеркавалі дасягнутыя вынікі і перспектывы далейшага развіцця беларуска-чэшскага ўзаемадзеяння. Была закранута таксама тэматыка адносін Беларусі з Еўрапейскім звязам і шляхоў іх нармалізацыі».
У сваю чаргу, на сайце чэшскага МЗС гаворыцца, што «таксама абмяркоўвалася нездавальняючая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і, у тым ліку, пытанне пра палітвязняў».
МБ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ