Як снег спакволь лягае на брукоўку,
Так лёгка, калі побач Ты,
І белай робіцца ватоўка,
Ад літар чорнымі — лісты.

Вагоны мерзнуць — так, без толку,
І з правадніцай мы на «ты»,
А Ты ў нататнічку на золку
Лістоўкі пішаш — як лісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?