23.12.2012 / 11:07

«Калядны харал» Дыкенса па-беларуску 1

Яго можна бясплатна спампаваць на сайце «ПрайдзіСвет»

Знакамітая гатычная аповесць Чарлза Дыкенса «Калядны харал» упершыню выйшла на беларускай мове — спампаваць і прачытаць яе ў фарматах. EPUB і.MOBI можна тут.

У Вялікабрытаніі гэтая кніга ўвесь час дадрукоўваецца і ніколі не знікае з кнігарняў, асаблівы попыт маючы, безумоўна, у перадкалядны час. Імя «Скрудж» даўно ўвайшло ў ангельскія слоўнікі як сінонім да слова «скнара», а любімы выраз галоўнага героя «Цьху, шахрайства!» даў, напрыклад, назву гатунку піва. Напісаны з мэтай прыцягнуць увагу да вострых сацыяльных праблемаў, «Калядны харал» зрабіўся адной з самых дасціпных у ангельскай літаратуры кніг для чытачоў усіх узростаў, такім самым сімвалам зімовых святаў, як вастраліст, смажаная гуска і калядны пудынг. На беларускую мову кнігу пераклала Ганна Янкута.

nn.by

0
Valkyrija / Адказаць
25.12.2012 / 06:30
Люблю Дыкенса... а на белмове сапраўднае Каляднае задавальненне! Засталося параўнаць яго творы на ангельскай... ------------------- "...Старадаўняя царкоўная званіца, чый даўно асіплы звон кожнага дня хітравата пазіраў на Скруджа з гатычнага акенца, зрабілася зусім нябачнай – здавалася, гадзіны і чвэрці вызвоньваліся дзесьці ў аблоках, і кожны ўдар суправаджаўся такім тоненькім бразгатаннем, быццам у звона ад холаду ажно зуб на зуб не трапляе..." Файна!!! Жадаеце быць аптымістычней - чытайце Дыкенса! (хочацца вымавіць - Дзікенса...)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру