Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да ўладальніка Dankoff Club Юрыя Данькова працягнута да 22 лютага,
паведаміў афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Мера стрымання Данькову не змянялася — ён застаецца пад вартай.

Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня. У гэты дзень у Dankoff Club праводзіўся вобыск і іншыя следчыя дзеянні ў межах крымінальнай справы, распачатай у канцы жніўня Следчым камітэтам у дачыненні да мастацкага кіраўніка і адміністратара ТАА Dankoff Club. Яны падазраюцца ў тым, што з 2006 года давалі памяшканні ў клубе для занятку прастытуцыяй. Дзеянні службовых асоб кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 171 КК. Мастацкі кіраўнік Dankoff Club затрыманы.

7 верасня Юрыю Данькову было прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 171 КК (выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?