«Калі ты ў п’яным выглядзе сеў у аўтамабіль і забіў чалавека, а ты ж ведаў, што нельга ў п’яным выглядзе ехаць, ведаў, што піць нельга, калі ты за рулём, больш за тое — ты ж забіў чалавека, — у гэтым выпадку я самы заўзяты змагар таго, каб за гэта адказвалі на ўсю катушку», — сказаў ён.

«Я прыхільнік таго, каб у такіх выпадках аўтамабілі канфіскоўвалі, а кіроўцы адправілі гадоў на 15–25 у месцы не гэтак аддаленыя, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
— І я перакананы, што ў выніку гэтых мер цалкам зменіцца становішча».

У якасці прыкладу ён прывёў азіяцкія краіны, дзе існуе жорсткае пакаранне за такія злачынствы. Праўда, дадаў ён, для Беларусі такія правілы непрымальныя.

«Калі мы ўвядзем жорсткія правілы і жорсткую адказнасць, і пакаранне будзе няўхільна, тады будзе парадак», — упэўнены Лукашэнка.

«Давайце разам вызначымся, у бліжэйшы час мне унясуць прапановы, але я прыхільнік самага жорсткага пакарання за забойства пры кіраванні аўтамабілем п’яным. Якое?

У бліжэйшы час прымем рашэнне», — адзначыў Лукашэнка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?