Арыгінальную копію кліпа «Gangnam Style» паўднёвакарэйскага рэпера PSY, апублікаваную на відэахостынгу YouTube, прагледзелі мільярд раз.Лічыльнік пад відэа дасягнуў мільярда вечарам 21 снежня.
Кліп быў загружаны на YouTube 15 ліпеня 2012. У пачатку верасня ролік пераадолеў адзнаку ў 100 мільёнаў праглядаў, а праз два месяцы ён набраў яшчэ 500 мільёнаў, стаўшы другім па папулярнасці за ўсю гісторыю YouTube.
25 лістапада «Gangnam Style» абышоў кліп Джасціна Бібера «Baby» і стаў самым папулярным відэа на YouTube.
У верасні «Gangnam Style» патрапіў у кнігу рэкордаў Гінеса як відэа, якое атрымала найбольшую колькасць «лайкаў» на YouTube (на той момант іх было больш за два мільёны, цяпер — больш за шэсць мільёнаў). Акрамя таго, на кліп знялі вялікую колькасць пародый, а танец з яго паўтарылі многія знакамітасці, уключаючы Мадону і генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна.
Беларускія пародыі можна паглядзець тут і тут.