Такое рашэнне прыняў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі БДУІР.

«Прапануйце прыгожы праект, але функцыянальны. Бо гэта будзе першы такі інтэрнат. І ён не павінен быць дарагі. Прынясіце мне праект, і мы пабудуем у добрым месцы, недзе ў цэнтры горада, паколькі гэта будзе для ўсіх ВНУ», — даручыў Лукашэнка.

Ён дадаў, што гэта будзе службовае жыллё.

«Гэта павінен быць узор, першы дом для маладых выкладчыкаў. Мы размяркуем сярод ВНУ як службовае жыллё», — сказаў ён. «Калі яно будзе на 1 тыс. месцаў, то гэта і добрая прывязка маладых спецыялістаў да ВНУ», — мяркуе Лукашэнка.

«Прапануйце, а грошы знойдзем для гэтага інтэрната», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?