21.12.2012 / 21:45

«Чаго вы прычапіліся да яго?» Катрын Дэнёў рэзка выступіла ў абарону Жэрара Дэпард’ё 17

Катрын Дэнёў і Жэрар Дэпард'ё ў Берліне, 1 кастрычніка 2012.

Французская актрыса Катрын Дэнёў выступіла ў абарону рашэння свайго калегі па цэху Жэрара Дэпард’ё эміграваць у Бельгію і адмовіцца ад французскага грамадзянства, каб не плаціць падаткі на звышпрыбыткі.

Адкрыты ліст Дэнёў апублікаваны ў традыцыйна левай газеце Liberation, загаловак просты «Месьё Тарэтон». Адрасат, акцёр Філіп Тарэтон, выклікаў абурэнне дзівы французскага кінематографа выказваннямі пра Дэпард’ё як пра сквапнага чалавека, які пакінуў Францыю з «катлетай бабла».

«Ён — вялікі акцёр, а вы толькі выказваеце сваю крыўду», — напісала, звяртаючыся да Тарэтона, Дэнёў, якая грала разам з Дэпард’ё ў шэрагу класічных французскіх кінафільмаў.

Нагадаем, што Дэпард’ё скрытыкаваў урад сацыялістаў ў Францыі за рашэнне павысіць стаўку падатку на даходы звыш мільёна еўра да 75%.

63-гадовы акцёр абвясціў пра намер перасяліцца ў бельгійскую вёску Нешэн ля самай мяжы з Францыяй, дзе ўжо пражывае вялікая група французаў з высокімі даходамі. Іх прыцягвае не ў апошнюю чаргу той факт, што ў Бельгіі самая высокая стаўка падаходнага падатку складае 50%.

«Чаго вы прычапіліся?»

«Чаго вы прычапіліся да яго [Дэпард’ё] вонкавага аблічча? Чым вас не задаволіў яго талент?

…. якое вы маеце права, хто вам даў дэмакратычны мандат, які дае падставы для вашых брудных абвінавачванняў?» — пытаецца Дэнёў.
У абарону Дэпард’ё ў сераду таксама выступіла яшчэ адна заслужаная артыстка французскага кіно Брыжыт Бардо.

Бардо, вядомая сваімі выступамі ў абарону правоў жывёл, заплюшчыла вочы на свае рознагалоссі з акцёрам па гэтым пытанні і назвала яго ахвярай «несправядлівага ачарнення».

«Хоць ён і аматар карыды, гэта не замінае яму быць выдатным артыстам, які ўвасабляе Францыю сваёй унікальнай славай і папулярнасцю», — заўважыла Бардо.

0
чаго прычапіліся? / Адказаць
21.12.2012 / 22:20
бараны таму што
0
читатель / Адказаць
21.12.2012 / 22:40
То, как Депардье сыграл в фильме Между ангелом и бесом ему только за одно за это надо памятник поставить при жизни.
0
Пришли социалисты против / Адказаць
21.12.2012 / 22:44
Травля Депардье - триумф его и позор Франции. Избрали идиотика...
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру