Улады Буэнас-Айрэса накіравалі спецпадраздзяленні паліцыі на ўціхамірванне сотняў людзей, якія спрабавалі разрабаваць супермаркет на ўскраіне горада.

Супрацоўнікі спецназа прадухілілі напад, ужыўшы слёзацечны газ і гумовыя кулі.

У шэрагу іншых раёнаў краіны ўжо другі дзень працягваюцца масавыя беспарадкі і рабаванні крамаў. Больш за дзвесце чалавек арыштаваныя, але хваля гвалту не змяншаецца.

Урад Аргенціны ускладае адказнасць за арганізацыю масавых беспарадкаў на прафсаюзы, якія сімпатызуюць апазіцыі: як заяўляюць улады, апазіцыянеры спрабуюць падарваць аўтарытэт прэзідэнта Крысціны Кіршнэр.

Мясцовыя аглядальнікі праводзяць паралелі паміж цяперашнімі беспарадкамі і масавымі хваляваннямі 2001 года, падчас эканамічнага крызісу ў Аргенціне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?