Дзеянне прэзідэнцкага ўказа аб вызваленні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі (НДТРК) і арганізацый, што ўваходзяць у яе сістэму, ад выплаты падаткаў на прыбытак і на дададзены кошт, прадоўжана на 2013 год.

Указ аб вызваленні НДТРК ад падаткаў дзейнічае з 1 кастрычніка 2009 года. Новы ўказ аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння папярэдняга размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале (www.pravo.by).

Як вынікае з дакумента, сродкі, што вызваляюцца ў выніку прадастаўлення ўказаных ільгот, накіроўваюцца на развіццё вытворчай базы кампаніі і яе структурных падраздзяленняў, вытворчасць фільмаў, набыццё правоў на трансляцыю аўдыёвізуальных твораў і стварэнне ўласных перадач.

Персанальная адказнасць за мэтавае выкарыстанне вызваленых сродкаў ускладзена на старшыню НДТРК і кіраўнікоў арганізацый, што ўваходзяць у яе сістэму.

Раней Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што бюджэтная падтрымка беларускіх тэлеканалаў у 2013 годзе «значна скароціцца».

Прымаючы 27 лістапада з дакладам старшыню НДТРК Генадзя Давыдзьку, ён сказаў: «Хачу вас папярэдзіць, што мы рэфармуем усе структуры, якія карыстаюцца сродкамі з бюджэту. Такіх маса ў краіне, у тым ліку і Белтэлерадыёкампанія. 25–30% скарачэння і павелічэнне эфектыўнасці — гэта непахіснае маё патрабаванне, і вы, напэўна, гэта ўжо адчуваеце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?