22.12.2012 / 16:29

Перамога грамадскасці: на білеты ў Мінску мову вернуць у лютым 62

Буру абурэння чытачоў у Інтэрнэце выклікала навіна пра тое, што студзеньскія праязныя на грамадскі транспарт у Мінску надрукаваныя не на беларускай, а на расейскай мове.

Сёння высветлілася, што расейскамоўныя праязныя праіснуюць толькі месяц, а з лютага на іх вернецца звыклая, і, як высветлілася, упадабаная мінчанамі беларуская мова.

«Пры размяшчэнні заяўкі на выраб шматразовых праязных квіткоў на студзень месяц выканаўцам была дапушчана памылка, у выніку чаго квіткі былі надрукаваныя на расейскай мове.

За нізкі кантроль і зніжаную патрабавальнасць да падпарадкаваных дырэктар філіяла «Агенцтва „Мінсктранс“ прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.

З лютага праязныя квіткі будуць друкавацца на беларускай мове», — сказалі ў дзяржпрадпрыемстве «Мінсктранс».

0
user / Адказаць
22.12.2012 / 16:33
Крута !!!
0
Yura / Адказаць
22.12.2012 / 16:33
Нешта ж пляли пра дакумэнт, нибыта надрукаваны на расейскай мове.
0
Русский белорус / Адказаць
22.12.2012 / 16:36
Страна, где до сих пор остались полицаи, готовые за зарплату в 5-10 млн месить дубинками своих же сограждан, но при этом обращать столько внимания на язык, на котором напечатаны проездные... Свободы не надо, нам мову давай?
Паказаць усе каментары/ 62 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру