Пра гэта паведамляе ў сваім фэйсбуку мама Ігара Аліневіча сп. Валянціна, якая атрымала ад сына ліст.

«Дзякуй, не клапаціся пра маё здароўе, -- піша Ігар. -- Веру, што ваўняны пояс на ноч будзе карысны ў зіму.

Толькі швэдры забаронены. Лічыцца, што майкі, робы і целагрэйкі чалавеку ў холад дастаткова. У турмах, дарэчы, таксама нельга, але ў СІЗА КДБ у мяне было тры швэдры. Без іх я там бы здох 100%. …
Людзям законам, менавіта законам (!), забаронены швэдар у зімовы час на ўзроўні пастановы Савета Міністраў РБ. І гэта ў 21 стагоддзі. … А ў астатнім усё добра:). Рыхтуюся да Новага Году, запасаюся ласункамі ў атаварцы (чым можна запасціся на 100 тыс. у месяц? — заўвага мамы). Памятай, мама, у мяне ўсё ў парадку, клапаціся у першую чаргу пра сябе. Моцна абдымаю. Ігар».

Нагадаем, што палітвязень-анархіст Ігар Аліневіч утрымліваецца ў Наваполацку: 211440, Віцебская вобл., г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, папраўчая калонія № 10.

«Загад — адмова — удар, загад — адмова — удар…» — дзённік Ігара Аліневіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0