Увечары 2 кастрычніка 2012 года на спецлінію «101» паступіла паведамленне аб тым, што праз дзве гадзіны раздасца выбух у баранавіцкім кінатэатры «Зорка», піша «Intex-press».

З будынка эвакуявалі каля 170 чалавек. Прыбылыя на месца здарэння сапёры ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі.

Тэлефонным «тэрарыстам» апынуўся 47-гадовы жыхар Баранавічаў. На «101» мужчына тэлефанаваў са свайго мабільнага тэлефона, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення.

На судзе свой званок ён патлумачыў тым, што «хацеў проста праверыць, як рэагуюць розныя службы на такія паведамленні».

Суд прызнаў гараджаніна вінаватым у заведама ілжывым паведамленні пра небяспеку — злачынстве, прадугледжаным арт. 340 КК.

Улічваючы тое, што мужчына да гэтага ні разу не прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 8 млн. рублёў (80 базавых велічынь).

Прысуд у сілу яшчэ не ўступіў і можа быць абскарджаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?