Як паведамляе сайт Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, ноччу 24 снежня па паўднёвым захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі, у Мінскай вобласці і Мінску чакаюцца снег, завея, на дарогах — снежныя заносы. Парывы ветру ў асобных раёнах дасягнуць 15—18 м/с. Днём месцамі моцны снег, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — мокры снег з дажджом, галалёд, на дарогах галалёдзіца.

На Раство прагназуецца рэзкае аслабленне маразоў. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0°С па паўднёвым захадзе да мінус 15°С па ўсходзе краіны; днём мінус 3 — плюс 3°С, у паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей да 4—5°С вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?