На экране - хуліганская маладзёвая камэдыя і экранізацыя Гербэрта Ўэлза.

Лад, 21.15

Клеркі

***

АНТ, 23.35

Выспа доктара Мора (The Island of Dr. Moreau)
ЗША – Аўстралія, 1996, каляровы, 99 хв.
Рэжысэр: Джон Франкенгаймэр)
Ролі выконваюць: Дэйвід Цьюліс, Марлон Брандо, Вэл Кілмэр, Файруза Болк, Рон Пэрлман, Марко Гофшнэйдэр, Тэмуэра Морысан, Ўільям Гуткінс
Прэміі, фэстывалі: Намінаваны на прэмію "Сатурн" за найлепшы грым (Стэн Ўінстан і Шэйн Маган), і як найлепшая навукова-фантастычная карціна. Антыпрэмія "Залатая маліна" Марлону Брандо, як найгоршаму другапляннаму актору. На "Залатую маліну" намінаваныя Джон Франкенхаймэр як найгоршы рэжысэр, Рычард Стэнлі і Рон Гатчынсан як найгоршыя сцэнарысты, Вэл Кілмэр як найгоршы другаплянны актор, Марлон Брандо (разам з фантастычным карлікам) як найгоршая экранная пара і прадусэр Эдўард Прэсман – за найгоршы фільм
Жанр: Жудасная фантастыка
Адзнакf: 6 (з 10)

Трэцяя экранізацыя знанай кнігі ангельскага фантаста, дзеяньне якой перанесенае ў сучаснасьць. Пасьля авіякатастрофы герой фільму трапляе на выспу, дзе доктар Мора праводзіць генэтычныя экспэрымэнты з жывёламі, пераўтвараючы іх у людзей.

Марлон Брандо ў ролі доктара Мора – экзатычная інкарнацыя палкоўніка Курца з копалаўскага "Апакаліпсісу сёньня"; і зьяўленьне самазванага "Бога" перад непаслухмянымі жывёламі – з выбеленым тварам, у чорных акулярах, з падціснутымі губамі – надзвычай эфэктнае, яскравае й вар'яцка-кічавае. Выканаўца галоўнай ролі Дэйвід Цьюліс (Поль Вэрлен з "Поўнага зацьменьня" ) – тонкі й глыбокі эўрапейскі актор. Файруза Болк – у фільме жанчына-котка й лепшае стварэньне Мора – грае характар датклівы, пачуцьцёвы і таямнічы.

Амэрыканскія крытыкі збольшага ацанілі карціну адмоўна, але Джон Франкенгаймэр (прызначаны рэжысэрам пасьля скандальнага адхіленьня ад стырна Рычарда Стэнлі) – майстра палітычных фільмаў ("Сем дзён у траўні", "Манчжурскі кандыдат"). У "Востраве…" ён зрабіў нечаканыя спасылкі: так Вэл Кілмэр (у ролі памагатага Мантгомэры) – ёсьць гіпі, які гіне ад хаосу. Зьвералюдзі забіваюць ня толькі зубамі, але й з дапамогаю "Калашнікавых", а сродак кантролю за натоўпам – мадыфікаваны тэлевізійны пульт.

Адных карціна здольная пазабавіць, у другіх выкліча раздражненьне.

Усе фільмы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?