«Усе нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяроддзя, а вось як святкаваць Каляды у вялікім горадзе ніхто не задумваўся. Мы прапануем свой варыянт», – заяўляе Алег Хаменка, які ў 2013 годзе аднаўляе свой праект «Калядныя сустрэчы».

Вялікі канцэрт з гэтай нагоды адбудзецца 7 студзеня ў клюбе Loft. Сам Алег прадставіць разам з музыкамі праграму «Кола грукатала» у клубным фармаце. Святочную атмасферу пакліканы стварыць гурты Dzivasil i Guda.

«Калядныя сустрэчы» Алег Хаменка з паплечнікамі пачаў праводзіць яшчэ ў 1997 г. «Нам прыдумаўся такі фармат нешта сярэдняе між фэстам і сяброўскай вечарынай, на якую мы запрашалі, як рок-, так і поп-зорак», – распавядае музыкант. Такія канцэрты праводзіліся на розных буйных пляцоўках – у палацы культуры МАЗ, тэатры эстрады, Купалаўскім тэатры, аднак сёлета Алег вырашыў зладзіць свае «Калядныя сустрэчы» у клубным фармаце.

«Важна не толькі царкоўнае святкаванне, важна, каб свята Раства адзначалася яшчэ і грамадскім чынам. Нашы традыцыі прывязаныя да вясковага асяроддзя, а вось як святкаваць Каляды у вялікім горадзе ніхто не задумваўся.

Мы хочам увесці такую традыцыю, каб кожны гарадскі жыхар ведаў, як можна калядаваць, якія песні спяваць, якія стравы спажываць», – кажа пан Хаменка.
7 студзеня ў клюбе Loft ён разам з калегамі прадставіць у клeбным фармаце адзін з галоўных беларускіх альбомаў 2012 года «Кола грукатала». У канцэрце таксама возьме ўдзел гурт Dzivasil, які працуе ў стылістыцы этна-эмбіента. Разам з гледачамі будуць калядаваць удзельніцы ўнікальнага беларускага гурта Guda. Акрамя спеваў, конкурсаў і сюрпрызаў гледачоў чакае адмысловае меню, кожны зможа замовіць традыцыйныя беларускія калядныя стравы.

***

7 cтудзеня (панядзелак). 19.00. Loft cafе (вул. П. Броўкі, 22).

«Калядны вечар з Алегам Хаменкам і сябрамі».

Клубная прэм’ера праграмы «Кола грукатала».
Адмысловыя госці: Dzivasil і Guda.
Спевы, конкурсы, сюрпрызы, каляднае меню.

Кошт квітка – 80 000 руб. (уваход), 100 000 руб. (столік).
Квіткі на ўваход можна набыць у касах KVITKI BY і замовіць анлайн на сайце www.kvitki.by/by

Замовіць столік можна загадзя па тэл. +375 29 38 000 10 (аплата століка на ўваходзе!)
Тэл. для даведак : + 375 29 6872093.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?