Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Джейкаб Зума заклікаў суграмадзян маліцца за здароўе 94-гадовага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Нэльсана Мандэлы, які ўжо больш за два тыдні знаходзіцца ў шпіталі з лёгачнай інфекцыяй.

У апошнія дні жыхары краіны выказваюць ўсё большы неспакой у сувязі са станам здароўя былога кіраўніка дзяржавы.

15 снежня Мандэла перанёс аперацыю па выдаленні камянёў у жоўцевым пухіры. Пры гэтым, паводле афіцыйных звестак, абвастрэнне лёгачнай інфекцыі не дае медыкам перавесці палітыка на хатняе лячэнне.

.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?