Святы Мікалай (у заходняй традыцыі —У мінулым годзе падарункі былі скінуты над Пінскам.Санта-Клаус ), пралятаючы над Беларуссю, скінуў падарункі для беларускіх дзетак над Мінскам ў 23:17.
Святы Мікалай вылецеў апоўдні па беларускім часе з 60 тысячамі тон падарункаў з Паўночнага Полюса.
Перад тым, як праляцець над Беларуссю, ён скінуў падарункі над Расіяй, Фінляндыяй, Нарвегіяй, вярнуўся ў Фінляндыю, праляцеў над Эстоніяй (Тарту), Латвіяй (Рыга), Літвой (Вільняй). Пасля Беларусі казачны Дзед паляцеў у Кішынёў.
Каб праляцець ад краіны да краіны для Санты трэба прыкладна тры хвіліны.
Перамяшчэнне Святога Мікалая адсочваюць вайскоўцы ЗША. Калісьці памылкова тэлефон ваеннай базы Пітэрсан быў надрукаваны ў прэсе, і ўсю ноч на 25 снежня на базу тэлефанавалі дзеці, цікавячыся шляхам Святога Мікалая.Вайскоўцам нічога не заставалася, як цярпліва паведамляць дзецям шлях Св. Мікалая, а з таго часу адсочванне шляху вайскоўцамі (а цяпер — NASA) стала традыцыяй, прыгожа пададзенай карыстальнікам Інтэрнэту. Шлях таксама ілюструецца відэаролікамі палёту над рознымі краінамі.
Святы Мікалай над Блізкім Усходам:
За далейшымі перамяшчэннямі Святога Мікалая можна сачыць анлайн
Са святамі, чытачы!
0
0
0
0
0
0