З 2009 года сярэдняя зарплата масквічоў вырасла амаль на 17 тысяч рублёў — з 33,4 тысячы да 50,1 тысячы расійскіх рублёў. Цяпер гэта больш за $1630 у пераліку. За 1 даляр на сёння даюць каля 30 расійскіх рублёў. Пры гэтым узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў трымаецца на мінімальнай планцы. Сёлета гэта 0,5%. У сталіцы Расіі зарабляюць прыкладна на 80% больш, чым у сярэднім у федэрацыі.

У Мінску сярэдні заробак перавысіў 600 даляраў.

У Варшаве ён складае каля 5500 злотых (гэта 1800 даляраў). Аднак разрыў між сярэднім заробкам па сталіцы і ў цэлым па краіне ў Польшчы меншы. Сярэднепольскі заробак складае каля 1200 даляраў.

Трэба адзначыць, што кошт жыцця ў Маскве і Варшаве вышэйшы, чым у Мінску, але не ў разы.

* * *

Калі б Вам прапанавалі пераехаць працаваць у Маскву, то на які заробак Вы згадзіліся б?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?