На канале АНТ скончыўся другі сезон праекту «Песні маёй краіны».
Гэта тэлевізійны конкурс аматарскіх музычных калектываў мастацкай самадзейнасці.
Адна з нямногіх беларускамоўных перадач на тэлебачанні з Алегам Гарбузам і Вольгай Няфёдавай у якасці вядучых.
Што праўда, нават журы ў складзе Інны Афанасьевай, Алега Елісеенкава і іншых пераходзіла на беларускую даволі рэдка

Народныя песні гучалі ў эфіры кожную нядзелю з 18 кастрычніка па 23 снежня. А сёння, 25 снежня, адбыўся фінал. Гледачы мелі магчымасць прагаласаваць за сваіх улюбёнцаў.

Пераможцам быў абвешчаны калектыў «Бялыніцкія музыкі». За яго прагаласавалі амаль 20 тысяч чалавек.

Тройка прызёраў выглядае наступным чынам:

1. «Бялыніцкія музыкі» — 19 710

Глядзець з 05:34.

2. «Пескаўскія весялухі» (Бяроза) — 19 681

Глядзець з 02:24

3. «Медуніца» (Ваўкавыск) — 13 121.

Глядзець з 03:01.

Пераможцамі першага сезону «Песняў маёй краіны» ў 2009 годзе стаў «Гасцінец» з Ракава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?