У 1913 годзе «Наша Ніва» пойдзе па тэй дарозе, па якой ішла сем гадоў, і будзе далей жывым люстрам жаданняў і патрэб беларускага народа.

«НН». № 51–52. 1912.

24 снежня, акурат на Святы вечар, загарэўся Нясвіжскі замак. Давялося выклікаць дапамогу з суседніх раёнаў — Капыльскага і Баранавіцкага, а потым Клецкага ды Мінскага. Палаў дах цэнтральнае вежы. Агонь займаў плошчу 30 кв.м. Вежа цяпер стаіць зусім без даху, моцна пацярпела ляпніна XVIII ст. Карціны ў самім замку (у тым ліку і ўнікальная распісаная столь памерам 15 на 18 метраў) засталіся цэлымі — адно што закурэлі.

«НН». № 48. 2002.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0