Алег Стахаевіч (злева) стаў важаком маладых рабочых мікашэвіцкага «Граніта». Фота Сяргея Гудзіліна.

Алег Стахаевіч (злева) стаў важаком маладых рабочых мікашэвіцкага «Граніта». Фота Сяргея Гудзіліна.

28 лютага афіцыйны Мінск выслаў з Беларусі паслоў ЕС і Польшчы, і адклікаў сваіх.

28 лютага афіцыйны Мінск выслаў з Беларусі паслоў ЕС і Польшчы, і адклікаў сваіх.

19 сакавіка Любоў Кавалёва атрымала ліст з Вярхоўнага суда, у якім паведамлялася пра расстрэл яе сына Уладзіслава. Фота радыё «Свабода».

19 сакавіка Любоў Кавалёва атрымала ліст з Вярхоўнага суда, у якім паведамлялася пра расстрэл яе сына Уладзіслава. Фота радыё «Свабода».

14 красавіка вызвалілі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Сустрэча на мінскім чыгуначным вакзале. Фота Сяргея Гудзіліна.

14 красавіка вызвалілі экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Сустрэча на мінскім чыгуначным вакзале. Фота Сяргея Гудзіліна.

У Канах адбылася сусветная кінапрэм'ера драмы «У тумане» паводле Васіля Быкава. Рэжысёр Сяргей Лазніца на чырвонай дарожцы. Фота радыё «Свабода».

У Канах адбылася сусветная кінапрэм'ера драмы «У тумане» паводле Васіля Быкава. Рэжысёр Сяргей Лазніца на чырвонай дарожцы. Фота радыё «Свабода».

У чэрвені ў Польшчы і Украіне прайшоў Чэмпіянат Еўропы па футболе. Перамагла Іспанія.

У чэрвені ў Польшчы і Украіне прайшоў Чэмпіянат Еўропы па футболе. Перамагла Іспанія.

4 ліпеня група шведаў на лёгкаматорным самалёце і раскідала над Івянцом і Мінскам плюшавых мядзведзікаў з надпісамі ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі.

4 ліпеня група шведаў на лёгкаматорным самалёце і раскідала над Івянцом і Мінскам плюшавых мядзведзікаў з надпісамі ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі.

Прыём з нагоды Дня Швецыі ў гэтым годзе апынуўся апошнім для пасля Эрыксана. У жніўні яго выслалі з краіны, пасольства зачынілі. Фота Сяргея Бахуна.

Прыём з нагоды Дня Швецыі ў гэтым годзе апынуўся апошнім для пасля Эрыксана. У жніўні яго выслалі з краіны, пасольства зачынілі. Фота Сяргея Бахуна.

Датэрміновыя выбары ў парламент пачаліся са збіцця актывістаў апазіцыі і журналістаў. Фотакарэспандэнт АР Сяргей Грыц пасля «праверкі дакументаў». Фота Baj.by.

Датэрміновыя выбары ў парламент пачаліся са збіцця актывістаў апазіцыі і журналістаў. Фотакарэспандэнт АР Сяргей Грыц пасля «праверкі дакументаў». Фота Baj.by.

У кастрычніку ўспыхнуў скандал, звязаны з забудовай у ахоўнай зоне Курапатаў вялізнага рэстарана «Бульбаш-хол». Фота Сяргея Гудзіліна.

У кастрычніку ўспыхнуў скандал, звязаны з забудовай у ахоўнай зоне Курапатаў вялізнага рэстарана «Бульбаш-хол». Фота Сяргея Гудзіліна.

Барак Абама перамог Міта Ромні на выбарах прэзідэнта ЗША. Часопіс Time назваў яго чалавекам года.

Барак Абама перамог Міта Ромні на выбарах прэзідэнта ЗША. Часопіс Time назваў яго чалавекам года.

Лукашэнка падпісаў дэкрэт №9, які забараняе супрацоўнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў звальняцца без згоды працадаўцы. Фота БелТА.

Лукашэнка падпісаў дэкрэт №9, які забараняе супрацоўнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў звальняцца без згоды працадаўцы. Фота БелТА.

Студзень

Пачатак года адзначыўся пратэстамі рабочых. Набраў моц канфлікт на мікашэвіцкім «Граніце». У старшыні міка¬шэвіцкай суполкі незалежнага прафсаюза Алега Стахаевіча забралі пасведчанне кіроўцы, а тым самым і працу.

Стала вядома, што экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў падпісаў прашэнне аб памілаванні.

Вікторыя Азаранка стала першай ракеткай свету — у фінале Australian Open яна перамагла Марыю Шарапаву.

Люты

Дыпламатычны скандал: афіцыйны Мінск выслаў з краіны кіраўніцу прадстаўніцтва Еўракамісіі Майру Мору і пасла Польшчы Лешака Шарэпку. У адказ усе паслы краін ЕС выехалі з Беларусі.

Грамадскасць выявіла махінацыі ў галасаванні ў фінале «Еўрафэсту». У выніку спявачка Алена Ланская вымушаная была аддаць перамогу гурту Litesound.

4 лютага ў Маскве апазіцыя вывела на мітынг на Балотнай плошчы больш за 100 тысяч чалавек.

Сакавік

17 сакавіка родныя асуджаных за тэракт у мінскім метро атрымалі ліст з Вярхоўнага Суда, у якім гаварылася, што Канавалава і Кавалёва расстралялі. Працэс і яго вынікі дагэтуль пакідаюць у праваабаронцаў шмат пытанняў.

Еўрасаюз пашырыў спіс візавых і эканамічных санкцый супраць лукашэнкаўцаў. У тым ліку супраць бізнэсоўцаў Чыжа, Тарнаўскага і Пефціева.

3 сакавіка абвясцілі першага пераможцу Літаратурнай прэміі імя Гедройца. Ім стаў Павел Касцюкевіч.

4 сакавіка на прэзідэнцкіх выбарах у Расіі перамог Уладзімір Пуцін. Мітынг апазіцыі жорстка разагналі.

Красавік

14 красавіка на волю выйшаў Андрэй Саннікаў, на наступны дзень вызвалілі Змітра Бандарэнку. Неўзабаве ў Беларусь пачалі вяртацца паслы краін ЕС.

Май

Работніца Мазырскага НПЗ Марына Цыбліенка адсудзіла ў апазіцыянера Віктара Івашкевіча 500 тысяч рублёў за заклікі да санкцый. Яна заявіла, што не мае ўпэўненасці ў будучыні і перажывае стрэс.

Фільм Сяргея Лазніцы «У тумане» паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава атрымаў прыз Міжнароднай Федэрацыі кінакрытыкаў у Канах.

На «Еўрабачанні» ў Баку перамагла шведская спявачка Ларын. У часе конкурсу яна сустрэлася з прадстаўнікамі азербайджанскай апазіцыі, а пазней у Мінску — з жонкай Алеся Бяляцкага.

Чэрвень

У Беларусь вярнуўся арыгінальны асобнік Статута Вялікага Княства Літоўскага. Яго выкупілі за $45 тысяч у маскоўскага антыквара. Да вяртання рэліквіі спычыніліся студэнт Андрэй Радкоў, дырэктар Музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў і навуковец Зміцер Яцкевіч.

Лідарка бірманскай апазіцыі Аунг Сан Су Чжы праз 21 год атрымала сваю Нобелеўскую прэмію.

У Польшчы і Украіне пачаўся Чэмпіянат Еўропы па футболе. Ніколі яшчэ чэмпіянат не падбіраўся так блізка да нашых межаў. Перамаглі іспанцы.

Ліпень

4 ліпеня група шведаў перасекла мяжу Беларусі на лёгкаматорным самалёце і раскідала над Івянцом і Мінскам сотні плюшавых мядзведзікаў з надпісамі ў падтрымку правоў чалавека ў Беларусі. Улады доўгі час адмаўлялі гэты факт. Пазней КДБ затрымаў маладога фатографа Антона Сурапіна, які першым размясціў здымкі мішак на сваім сайце, а таксама рыэлтара Сяргея Башарымава, які здаў шведам кватэру ў Мінску. 26 ліпеня Лукашэнка адправіў у адстаўку старшыню Дзяржпагранкамітэта Ігара Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі СПА Дзмітрыя Пахмелкіна.

27 ліпеня ў Лондане стар¬тавалі ХХХ Алімпійскія гульні. Беларускія спартоўцы не выканалі загаду прывезці 25 медалёў.

Жнівень

Пасла Швецыі Стэфана Эрыксана выслалі з Беларусі, пасольства спыніла працу.

20 жніўня Лукашэнка правёў чарговую ракіроўку. На месца вызваленага ад пасады міністра замежных спраў Сяргея Мартынава прызначылі невыязнога кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея.

Беларускую штурхальніцу ядра Надзея Астапчук пазбавілі залатога медаля Алімпіяды ў Лондане праз ужыванне допінгу.

Хамоўніцкі суд Масквы 17 жніўня прысудзіў удзельніц гурту Pussy Riot, абвінавачаных у хуліганстве за панк¬малебен «Багародзіца, Пуціна прагані» ў маскоўскім Храме Хрыста Збаўцы, да двух гадоў агульнага рэжыму.

Нарвежскі тэрарыст Андэрс Брэйвік атрымаў 21 год турмы.

Верасень

23 верасня адбыліся выбары ў парламент. Эксперты назвалі іх аднымі з самых панылых у найноўшай гісторыі. Незалежныя назіральнікі засведчылі надзвычай нізкую яўку насельніцтва на ўчасткі для галасавання.

У Гродне з продажаў знялі кнігу «Гродназнаўства». На аўтараў кнігі пачаўся ціск: выкладчыкаў універсітэта імя Янкі Купалы Андрэя Чарнякевіча і Ігара Кузмініча звольнілі, іншым абрэзалі стаўкі.

14 верасня ў Гродне быў затрыманы рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў, які прэзентаваў новую кнігу. Супрацоўнікі падатковай інспекцыі зрабілі «кантрольны закуп». Булгакаў быў вымушаны з’ехаць з краіны.

26 верасня на свабоду выйшаў палітвязень Сяргей Каваленка.

Кастрычнік

Нобелеўскую прэмію міру 2012 атрымаў Еўрасаюз — «за ператварэнне кантынента войнаў у кантынента міру». Адным з намінантаў быў Алесь Бяляцкі.

Напрыканцы месяца ўспыхнуў скандал, звязаны з забудовай у ахоўнай зоне Курапатаў. У якую сотню метраў ад крыжоў дабудоўваецца вялізны рэстаран «Бульбаш¬хол». Рэзананс у грамадстве прымусіў Мінкультуры ўзяцца за справу.

Лукашэнка нацыяналізаваў кандытарскія фабрыкі «Камунарка» і «Спартак».

Андрэй Саннікаў атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

Лістапад

Серыя надзвычайных зда­рэнняў: 5 лістапада на беларуска­польскай мяжы адбыўся выбух, 6 лістапада невядомыя кінулі «кактэйль Молатава» ў літоўскае пасольства ў Мінску, 11 лістапада ў Віцебску каля КДБ адбываецца выбух «самаробнага піратэхнічнага прыстасавання», пашкоджаныя вокны.

Вызвалены ад пасады кіраўнік КДБ Вадзім Зайцаў, неўзабаве яго месца заняў старшыня Следчага камітэта Валер Вакульчык. Міністр культуры Павел Латушка стаў паслом у Францыі.

7 лістапада ў Мінску запрацавалі тры новыя станцыі метро — «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына».

Барак Абама перамог Міта Ромні на выбарах прэзідэнта ЗША.

Снежань

Лукашэнка падпісаў дэкрэт №9, які забараняе супрацоўнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў звальняцца без згоды працадаўцы.

Пад Віцебскам камунальныя службы ў суправаджэнні міліцыі знеслі і спалілі вёску Паўлавічы. Яе мусілі знесці яшчэ 20 гадоў таму, каб пабудаваць новую ЦЭЦ, але планы змяніліся і людзі летавалі там дагэтуль.

Мініскія ўлады адклікалі прэтэнзіі да царквы «Новае жыццё». Вернікі адстаялі свой будынак, за які змагаліся апошнія 6 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?