«Прыкладна палову сваёй заработнай платы я аддаю на дабрачыннасць. Мая зарплата — каля $ 2 тыс.», — сказала Надзея Ермакова.

Акрамя таго, адказваючы на пытанне з нагоды Года беражлівасці, старшыня праўлення Нацыянальнага банка адзначыла: «Я і зараз эканомлю. У прынцыпе, беражлівасць — гэта тое, што мы павінны выхоўваць у нашых дзецях з самага дня іх нараджэння». Яна дадала, што беражлівасць — гэта эфектыўнае выкарыстанне таго, што ты маеш. Таксама, на думку Надзеі Ермаковай, трэба асцярожна ставіцца і да свайго здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?