31.12.2012 / 22:22

Навагодняе віншаванне беларусам ад Стэфана Эрыксана 71

Прымайце навагоднія віншаванні: Святы Мікалай са Скандынавіі — былы пасол Швецыі ў нашай краіне Стэфан Эрыксан.

«Год, які прайшоў, шмат для каго быў няпростым, у тым ліку для мяне. Я хачу пажадаць, каб новы год стаў для вас, для нас усіх найлепшым.
Я б хацеў пажадаць вам усім, канешне, дабра, здароўя, дабрабыту і ўсяго астатняга, як звычайна жадаюць на Новы год», — сказаў Эрыксан.

Але, як падкрэсліў былы пасол, ён хацеў бы вылучыць «яшчэ дзве рэчы».

«Я б хацеў пажадаць вам, беларусам, больш упэўненасці.
Упэўненасці ў сабе, штодзённа, у жыцці, у любві. Упэўненасці ў сабе, як беларусы, як прадстаўнікі вельмі цудоўнай краіны, з багатай гісторыяй, цікавейшай культурай. Гэтым трэба ганарыцца. Яшчэ бы хацеў вам пажадаць шмат дабра, каб было шмат дабрыні ў вашым жыцці. Гэта дапамагае жыць», — сказаў Эрыксан.

«Людзі ёсць розныя, усіх, мабыць, нельга палюбіць, але паважаць адзін аднаго — трэба.

Нават з чалавекам, які не раздзяляе вашыя думкі, трэба заўжды старацца знайсці супольную мову, шукаць кампрамісы. Гэтага я таксама вам жадаю, беларусы, у наступным годзе», — адзначыў Эрыксан.

«Нават калі я буду вельмі далёка, у Швецыі, хачу вас упэўніць, што я ў сэрцы з вамі. Тыя гады, якія прайшлі ў мяне ў Беларусі, былі для мяне вельмі добрымі, найлепшымі, можна казаць, у маім жыцці. Я вельмі па вам сумую, я нікуды не знікну і буду з вамі», — прызнаўся Эрыксан.

Завяршыў сваё віншаванне ён воклічам «Жыве Беларусь!».

Таксама раім:

Кантралёр, кухарка, конь — усе спяваюць па-беларуску «Звон звініць» — Jingle Bells!

Агню! Вясёлкі! Незалежнасці! — мы папрасілі мінчукоў на вуліцах павіншаваць усіх беларусаў з Новым годам

Навагодні зварот да беларусаў гісторыка Уладзіміра Арлова

Навагодняе віншаванне беларускаму народу ад сатырыка Яўгена Ліпковіча

Відэавіншаванне ад беларусаў Канады: «Свой першы тост заўжды я п’ю За самых блізкіх — за сям’ю...» — спяваем разам

NN.BY

0
гісторыя / Адказаць
26.12.2012 / 14:23
А давайце выберам яго на караля!
0
SR / Адказаць
26.12.2012 / 14:28
Дзякуй, сп. Эрыксан! Светлы, добры чалавек!
0
Юр / Адказаць
26.12.2012 / 14:33
Вялікі дзякуй лепшаму ў свеце паслу! Спадзяюся Вы ў хуткім часе вернецеся і будзеце ўсіх нас вучыць беларускай мове! =)
Паказаць усе каментары/ 71 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру