Дзмітры Сямёнаў нарадзіўся ў Мінску ў 1926 г. у сям’і інтэлігентаў.Ягоныя бацькі былі эканамістамі з вышэйшай адукацыяй. Падчас нямецкай акупацыі Дзмітры вучыўся ў фельчарскай школе ды працаваў у Краязнаўчым (Гістарычным) музеі пад кіраўніцтвам Антона Шукелойця.
Дзённік пачаў весці 1 студзеня 1943 г. Сістэматычна запісваў тагачасныя падзеі:бягучае жыццё, апісваў вучобу, прызнанні ў каханні, паходы ў кіно. Сямёнаў, дарэчы, прыводзіць падрабязны рэпертуар мінскіх кінатэатраў за немцамі, сістэматычныя аблавы паліцыі. Падрабязна апісваў нават, чым харчаваўся ў той галодны час.
Напр.: [17 красавіка 1943, сыбота] «У школу пайшоў да
Вачыма падлетка мы бачым Мінск пад нямецкай акупацыяй.Погляд звычайнага юнака, які, праўда, у 1944 г. апынуўся на эміграцыі, у тым ліку апісаўшы і эвакуацыю экспанатаў музея з Мінска ў Сілезію.
Дарэчы, дырэктар Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў ЗША Вітаўт Кіпель падрабязна пракаментаваў «Дзённік», недзе нешта ўдакладняючы, недзе дадаючы новыя звесткі, а недзе спрачаючыся з Сямёнавым.
Далей Сямёнаў дакладна натуе і жыццё ў Нямеччыне: перад капітуляцыяй, першыя паваенныя гады. з Нямеччыны Сямёнаў выехаў у ЗША, вывучаў паліталогію ў Ратгерскім універсітэце (гэты факультэт, дарэчы, скончыў і Віталь Сіліцкі).
Аднак Сямёнаў потым працаваў хімікам. Памёр у 1982 г. Пахаваны на беларускіх могілках у
* * *
Дзённік. 1943–1947/Дзмітры Сямёнаў. — Мінск: — Медысонт, 2012. — 334 с. — (Бібліятэка часопіса «Беларускі Гістарычны Агляд», № 23). Навуковы рэдактар: Наталля Гардзіенка.
Рыхтаваў дзённік да друку Лявон Юрэвіч, ён жа напісаў прадмову.
Дзе купіць: у асноўных кнігарнях Мінска.