Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 28 снежня будзе воблачна, днём з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дождж, які пераходзіць у снег. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Ноччу месцамі, днём на значнай частцы дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, раніцай і днём месцамі да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 1 — плюс 4°С, у другой палове дня паніжэнне да мінус 2–4°С.

У Мінску воблачна, днём з праясненнямі. Часам дождж, які ў дзённыя гадзіны пераходзіць у снег. Ноччу месцамі, днём на значнай частцы дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на заходні 5–10 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 — плюс 2°С, у другой палове дня паніжэнне да мінус 2–3°С.

29 снежня па краіне воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах невялікі снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5–10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 3–8°С, пры праясненнях мінус 9–11°С, днём 0 — мінус 5°С.

30 снежня воблачна з праясненнямі, у асобных раёнах невялікі снег. Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С, па ўсходзе пры праясненнях мінус 10–12°С, днём мінус 4 — плюс 2°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?