Указам № 566 ад 22 снежня Аляксандр Лукашэнка надзяліў сябе правам вызначаць кампаніі, якія займаюцца экспартам калійных угнаенняў.

Падпункт 1.1. пункта 1 указа прэзідэнта ад 5 жніўня 2005 года № 398 «Аб удасканальванні экспарту калійных угнаенняў» раней прадугледжваў, што выключнае права экспарту ўгнаенняў, замацаванае за дзяржавай, рэалізоўвалася «Беларуськаліем» і Беларускай калійнай кампаніяй, пры гэтым «Беларуськалій» вывозіў угнаенні і прадаваў іх толькі БКК. Цяпер права экспарту рэалізуецца «і іншымі арганізацыямі, вызначанымі прэзідэнтам». Гэтыя ж «іншыя арганізацыі» будуць набываць угнаенні ў «Беларуськалія» поруч з БКК.

Карэкціроўка заканадаўства абумоўлена «ўдасканаленнем рэгулявання экспарту асобных відаў тавараў з улікам эканамічных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь».

50% акцый БКК належыць расійскаму «Уралкалію», 45% — «Беларуськалію», 5% — Беларускай чыгунцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?