Мінская міліцыя адшуквае пенсіянерку, якая падазраецца ў крадзяжы банкаўскіх картак і зняцці з іх грошай.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у верасні гэтага года ў Фрунзенскім раёне сталіцы былі ўчыненыя два такія злачынствы. У першым выпадку пацярпелая пакінула без догляду касметычку ў паліклініцы па праспекце Пушкіна. Унутры ляжаў кашалёк з банкаўскай карткай і запісаным пін-кодам да яе.

А ўжо праз гадзіну з банкаўскага рахунку з выкарыстаннем гэтай карткі былі знятыя грашовыя сродкі.

У другім выпадку жанчына адпраўляла карэспандэнцыю на пошце па вуліцы Маўра і не заўважыла, як з кішэні выкралі кашалёк з банкаўскай карткай. Неўзабаве былі ўчыненыя дзве спробы зняць з яе грошы, але зрабіць гэта не ўдалося з прычыны адсутнасці ў злачынцы пін-кода.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі, што ў кожным з названых выпадкаў карткамі карысталася адна і тая ж жанчына ва ўзросце 50–60 гадоў, якая прыкрывала сваю знешнасць хусткай і акулярамі.
Яе фота размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Міліцыя просіць мінчан апазнаць злачынцу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?