Такую задачу перад адказнымі службамі паставіў сёння на пасяджэнні ў гарвыканкаме, на якім разглядаўся ход выканання праграмы развіцця турызму ў Мінску на 2011–2015 гады,
старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.

Па словах Мікалая Ладуцькі, у горадзе ўдалося шмат зрабіць у сферы экспарту турыстычных паслуг. За дзесяць месяцаў 2012 года гэты паказчык да ўзроўню аналагічнага перыяда 2011 года павялічыўся на 31,7%, разам з тым сума атрыманых ад турыстычнай дзейнасці сродкаў малая — крыху больш за $85 млн. Беларускую сталіцу наведалі больш за 400 тыс. іншаземцаў, у асноўным у бізнэс-мэтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?