05.01.2013 / 20:02

Ці заменяць «правільную англійскую» на Плошчы Леніна на беларускую лацінку? 25

Нядаўна беларускамоўныя карыстальнікі «Facebook» ізноў паднялі тэму лацінкі ў мінскім метро. Гэтым разам фатаздымак указальнікаў на станцыі «Плошча Леніна» прывялі доказам таго, маўляў, дайграліся: вось ужо лацінку «па шматлікіх просьбах» замяняюць на «нармальную англійскую».

Паніка была памылковай: «Плошча Леніна» ўвогуле стала першай станцыяй, на якой з’явіліся ўказальнікі і інфармацыйныя шыльды новага ўзору. «НН» патэлефанавала галоўнаму інжынеру службы руху КУП «Мінскі метрапалітэн» Георгію Ткачу і даведалася, ці заменяць памылковыя ўказальнікі і чаму яны ўвогуле з’явіліся ў метро.

— Не магу сказаць дакладна, калі шыльды заменяць, — кажа Георгі Ткач. — Зараз усё ўзгадняецца ў Мінгарвыканкаме, бо начальнік не хоча дарэмна траціць грошы.

Спачатку Мінгарвыканкам загадаў дубляваць шыльды па-англійску. Мы заключылі дамову з Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэтам, і яны зрабілі нам транслітэрацыю назваў з дапамогай англійскага алфавіта. Але потым аказалася, што трэба пісаць на беларускай лацінцы. Таму зараз мы ўсё ўзгадняем з Мінгарвыканкамам. Як яны ўсё ўзгадняць, тады мы і зробім. У нас у планах замена ўказальнікаў на чатырох станцыях: «Плошча Леніна», «Няміга», «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».

Маецца на ўвазе, што ўказальнікі тыпу "Nezalezhnastsi square" заменяць на "Plošča Niezaliežnaści". Нацыянальная самапавага, такім чынам, перамагла.

Кірыла Хілько

0
недакладнасць / Адказаць
05.01.2013 / 20:50
У назве Плошча Незалежнасці лацінкай паміж "l" і "е" павінна яшчэ быць "і".
0
розныя накiрункi / Адказаць
05.01.2013 / 21:03
Выхад i Exit у розных накiрунках :)
0
Дзыгман / Адказаць
05.01.2013 / 21:42
И не "Exit" а "Way Out", лингвисты доморощенные.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру