Святкуючы Новы год, трэба памятаць, што няма бяспечных доз алкаголю, папярэджвае галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Сяргей Осіпчык.

27 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску ён выказаў думку, што любое ўжыванне алкаголю мае наступствы.
«Нават чырвонае віно, якое ўтрымлівае антыаксіданты, калі і карыснае для, дапусцім, сэрца, то для печані шкоднае», — сказаў ён.
Аднак бакал шампанскага за навагоднім сталом вялікага ўрону здароўю не нанясе, зазначыў галоўны нарколаг.
Каб мінімізаваць негатыўныя наступствы ўжывання алкаголю, неабходна ўлічваць мацунак напою і асаблівасці арганізму, а таксама правільна закусваць. «Прымаць алкаголь лепш пасля прыёму ежы, гэта значыць не на пусты страўнік», — папярэдзіў Осіпчык.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?