Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь 27 снежня 2012 г. уводзiць у абарачэнне памятныя манеты «Легенда пра мядзведзя» серыi «Беларускiя народныя легенды»:

  • срэбную — намiналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм;
  • медна-нiкелевую — намiналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па акружнасцi. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь; у цэнтры — на фоне сiмвала вечнага руху — кола калаўрота, фактура якога прераходзiць у структуру гадавых колцаў на зрэзах дрэва, — стылiзаваная выява сiлуэтаў мядзведзя i мужчын — вобразаў беларускiх легендаў i элементы беларускага народнага пляцення; унiзе — год чаканкi (на срэбнай — проба сплаву); па крузе надпiсы: уверсе — РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ, унiзе — намiнал: 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) i 1 РУБЕЛЬ (на медна-нiкелевай).

Рэверс: у цэнтры — стылiзаваная выява мядзведзя, мiфалагiчных вобразаў i сiмвалаў беларускiх легендаў; унiзе па крузе надпiс: ЛЕГЕНДА ПРА МЯДЗВЕДЗЯ.

Манеты адчаканены на манетным двары ЗАТ «Лiтоўскi манетны двор»: срэбныя — якасцю «пруф», медна-нiкелевыя«пруф-лайк». Тыраж срэбных манет — 2000 шт., медна-нiкелевых — 2000 шт.

Манеты, што ўводзяцца ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублiкi Беларусь, абавязковым да прыёму па намiнальным кошце пры ўсiх вiдах плацяжоў без усялякiх абмежаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?