Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў 80 асуджаных, многія з якіх Радай Еўропы былі прызнаныя палітычнымі вязнямі.
Па словах мясцовых грамадскіх актывістаў, у турме застаюцца яшчэ некалькі дзясяткаў апазіцыянераў.
Азербайджанскі ўрад працягвае адмаўляць, што ў краіне ёсць палітвязні.