31.12.2012 / 22:09

Навагодняе відэавіншаванне ад беларусаў Канады — спяваем разам 24

Згуртаванне беларусаў Канады і іх спеўны гурт «Яваровы людзі» з Таронта віншуюць усіх суайчыннікаў з Калядамі і Новым 2013 годам! У гэтай песні — нашы найлепшыя зычэнні для ўсіх. Спявайма разам!

Зіма лютуе за акном,
Але ва ўтульны цёплы дом
Не пусцім мы завею ледзяную.
Каляднай светлаю парой
Сам уздымаецца настрой,
І ў лепшае мы верым — алілуя.

Свой першы тост заўжды я п’ю
За самых блізкіх — за сям’ю,
За тых, хто цеплыню сваю даруе.
Каб мы здаровыя былі,
Усе сябе ў жыцці знайшлі,
І каб нам шанцавала — алілуя.

А тост другі бязь лішніх слоў
Я вып’ю за маіх сяброў,
За ўсіх, каго і помню, і люблю я.
Які б ні выпаў скрушны час,
Сябры трымаюць моцна нас,
Дабра вам і удачы — алілуя.

Хоць раскідала нас жыццё,
Адно яднае пачуццё —
Мы Бацькаўшчыну любім дарагую.
Шчыльней гуртуйма наш хаўрус,
І трэці тост — «За Беларусь!» —
Няхай гучыць паўсюль, як алілуя.

Кампазітар — Леанард Коэн. Музычная апрацоўка — Наталля Бялько. Беларускі тэкст — Віялета Кавалёва і гурт «Яваровы людзі». Відэааператар і рэжысэр — Аляксей Раманаў. Гукарэжысэр — Ігар Філюшкін.

Таксама раім:

Навагодні зварот да беларусаў гісторыка Уладзіміра Арлова

Кантралёр, кухарка, конь — усе спяваюць па-беларуску «Звон звініць» — Jingle Bells!

Агню! Вясёлкі! Незалежнасці! — мы папрасілі мінчукоў на вуліцах павіншаваць усіх беларусаў з Новым годам

Навагоднія віншаванні з Еўропы ад былога пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана

Навагодняе віншаванне беларускаму народу ад сатырыка Яўгена Ліпковіча

0
Кусака / Адказаць
28.12.2012 / 10:30
Файна! Дзякуй.
0
Іван / Адказаць
28.12.2012 / 11:01
Цудоўна, дзякуй, будзем спяваць!
0
senkaviec / Адказаць
28.12.2012 / 11:15
вельмі кранальна...
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру