Адзін з трох найбуйнейшых часопісаў ЗША Newsweek апошні раз выйдзе на паперы – рэдакцыя вырашыла цалкам перайсці ў лічбавы фармат.Апошні папяровы нумар выйдзе 31 снежня 2012 года.
“Наша Ніва” прапануе вам падборку вокладак Newsweek – часопіса, які разам з Time стаў адным з асноўных і аўтарытэтнейшых СМІ ў свеце.
Першы нумар Newsweek. Тэма тыдня: прыход да ўлады ў Германіі нацыянал-сацыялістычнай партыі.
Пакт Молатава-Рыбентропа.
Заканчэнне Другой сусветнай вайны.
Забойства Джона Кенэдзі.
"Касмічная гонка" паміж СССР і ЗША.
ЛСД і псіхадэлічныя рэчывы.
Ніксан і Уотэргейтскі скандал.
Забойства Джона Ленана.
"Пёрл-Харбар" у жыцці і ў фільме.
Тэракт 11 верасня 2001 года.
"З дарогі, Барак!" Перад апошнімі прэзідэнцкімі выбарамі.
Апошні нумар Newsweek - офіс часопіса.