Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 29 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі па паўночным усходзе невялікі снег. Ноччу і раніцай па поўдні ў асобных раёнах слабы туман. На дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с,

ноччу па поўначы месцамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–7°С, пры праясненнях да мінус 10°С, днём 0 — мінус 5°С.

У Мінску 29 снежня будзе воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў, на дарогах галалёдзіца. Вецер заходні 5–10 м/с, ноччу парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу прыблізна мінус 5°С, днём мінус 2–4°С.

30 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Па поўначы месцамі невялікі снег, мокры снег, слабы галалёд. У асобных раёнах туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2–9°С,

па ўсходзе пры праясненнях мінус 10–12°С, днём мінус 4 — плюс 2°С.

31 снежня па краіне воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночнай палове кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 6 — плюс 1°С, днём мінус 2 — плюс 3°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0