Вядомы ўкраінскі кампазітар і музычны прадзюсар Канстанцін Меладзэ знаходзіўся за рулём аўтамабіля, які збіў 27 снежня на трасе Кіеў — Абухаў пад Кіевам жанчыну.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная вытворчасць і ўжо праводзіцца шэраг экспертыз. Алкатэстар паказаў, што Меладзэ быў цвярозы, але ўсё ж у яго ўзялі кроў на аналіз для вызначэння ўтрымання алкаголю. На экспертызу накіраваны і Lexus прадзюсара.

Дакументы ў кіроўцы ў парадку. Ён сам быў за рулём, і ён гэта не адмаўляў. Аўтамабіль належыць яму. Тармазны шлях у аўтамабіля ёсць.
Сваю віну Меладзэ прызнаў і зараз актыўна супрацоўнічае са следствам.

Жанчына, якую збіў кампазітар, — 1982 года нараджэння, беспрацоўная. Паводле яго слоў, яна пераходзіла дарогу ў раёне пешаходнага перахода. Жанчына загінула на месцы здарэння.

Распачата крымінальная вытворчасць. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да васьмі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?