Акцыя праходзіць штогод па ўсёй Польшчы. Летась на патрэбы хворых дзяцей і нямоглых старых удалося сабраць больш за 50 мільёнаў злотых, гэта каля 17 мільёнаў даляраў.

WOSP (Wialikaja arkietra sviatocznaj dapamohi) — гэта самая буйная ў свеце донарская музычная акцыя, якая праводзіцца ўжо больш за 20 гадоў. Першая адбылася ў 1991 годзе. Запачаткаваў яе Ежы Аўсяк, заснавальнік фонду WOSP і натхняльнік аднаго з найбуйнейшых фэстаў у Эўропе Przystanek Woodstok. Гэта зімовая акцыя, якая адбываецца штогод, усе польскія тэлеканалы лічаць мерапрыемства падзеяй нумар адзін. У ёй удзельнічаюць тысячы гуртоў з розных краінаў, якія выступаюць больш чым у тысячы гарадоў і мястэчкаў Польшчы ў адзін дзень. Сёлета штабоў акцыі налічваецца 1200, у некаторых гарадах ладзіцца адначасова некалькі канцэртаў. Усе грошы, сабраныя ў гэты дзень з дапамогай музыкаў ідуць на сістэму аховы здароўя, дапамогу старым і нямоглым, лячэнне дзяцей.

Адсачыць удзел беларусаў у гэтым мерапрыемстве досыць няпроста, улічваючы маштаб. Дакладна вядома, што ў 2006 годзе ў акцыі ўзяў удзел гурт N.R.M. Сёлета запрашэнне атрымаў гурт Pawa, які сыграе супольны канцэрт у межах беластоцкага фіналу акцыі разам з аўстрыякамі Kontrust і польскімі рок-зоркамі з 28-гадовай гісторыяй Kobranocka. Яны выступяць на плошчы Касцюшкі. Гэты канцэрт ладзіць культурная арганізацыя PKS («Культурна-грамадзкая хуткая дапамога») . Яны рабілі сёлета «Басовішча», дзе моцна ўпадабалі выступ гурта Юрася Панкевіча. Канцэрт у Белатоску, як і ў іншых месцах пройдзе 13 студзеня 2013 года.

На знак падзякі для валантэраў акцыі, фонд WOSP ладзіць улетку ўжо згаданы тут Przystanek Woodstok, на які зьяжджаецца ля 400 000 гледачоў. Хто яго ведае, можа сёлета туды запросяць і гурт Pawa.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?