16.07.2007 / 16:39

Мілінкевіч едзе на «Басовішча» 16

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч 19 ліпеня мае наведаць рок‑фэст «Басовішча», ён у Гарадку будзе толькі адзін дзень.

Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч 19 ліпеня мае наведаць рок‑фэст «Басовішча» у Польшчы. У Гарадку будзе толькі адзін дзень.

«Выступаць Мілінкевіч на «Басовішчы» ня будзе, бо не прайшоў конкурснай праграмы — жартуе паплечнік экс‑кандыдата ў прэзыдэнты Юрась Губарэвіч. — Калі ж сур’ёзна, то ў фармаце «Басовішча» не прынятыя выступы са сцэны палітыкаў, таму і Мілінкевіч ніякіх прамоваў рабіць не зьбіраецца, ён едзе туды выключна, як прыватная асоба».

У Гарадку Мілінкевіч плянуе ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляць з моладзьдзю, а таксама паслухаць добрую музыку.

Нагадаем, што рух «За свабоду» дапамог больш ста чалавекам атрымаць бясплатныя польскія візы, каб патрапіць на фэстываль. Таксама стараньнямі руху ад памежных пераходаў у Кузьніцы і Цярэспалю будуць хадзіць бясплатныя аўтобусныя рэйсы да Гарадка.

Сам жа фэстываль «Басовішча» пройдзе сёлета з 19 па 21 ліпеня.

Зьміцер Панкавец

0
Басовішча / Адказаць
16.07.2007 / 16:52
Поўны улёт! Будзе там пан Мілінкевіч фоткацца ды аўтографы раздаваць... А рэжым тым часам пасля такіх рашучых дзеяньняў апошняй надзеі Беларусі па начох ад жаху сц...ца будзе!
0
Ігар / Адказаць
16.07.2007 / 18:25
Мілінкевіч едзе на "Басовішча", каб быць разам са сваімі маладымі суайчыньнікамі (і ня толькі ў Польшчы ён зь імі сустракаецца). А аўтар допісу пад нікам "Басовішча" сядзіць за кампутарам і гоніць на сваіх (не паехаў бы Мілінкевіч - таксама б "наехаў"). Гэта ягоны (аўтара допісу) канкрэтны ўнёсак у справу перамогі над рэжымам!
0
Басовішча - 2Ігар / Адказаць
16.07.2007 / 18:43
Пазёр Мілінкевіч для мяне - зусім ня "свой", у адрозненьне ад Севярынца, Сіўчыка, Шацікавай, Шчукіна, Статкевіча Палажанкі ды іншых - тых, хто на самой справе шмат што робіць для Беларусі!
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру