Многія мінскія службы таксі ўздымаюць тарыфы на свае паслугі напярэдадні Новага года. Толькі за апошні тыдзень паездкі па Мінску на аўтамабілях некалькіх службаў падаражэлі ў сярэднім на 12–16%, паведаміў старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі «Таксі рэспублікі» Зміцер Навашэўскі.
Службы таксі «Сталіца» (135), 107, ААТ «Аўтатаксасэрвіс» (181) і «Прэстыж» павялічыў тарыфы на праезд па сталіцы на 700 рублёў — з 4,2 тыс. да 4,9 тыс. рублёў за 1 км. Цана паездкі па Мінску на аўтамабілі службы таксі ТАА «Прэмія для Вас» (184) вырасла на 400 рублёў (з 3,5 тыс. Да 4 тыс. рублёў).
Некалькі дыспетчарскіх службаў ад павелічэння цэнаў устрымаліся.
Рост цаны таксапаслуг звязаны з падвышэння цэнаў на паліва, чаканым ў пачатку 2013 года,лічыць Дзмітрый Навашэўскі. З 1 студзеня 2013 года ў Беларусі вырастуць стаўкі акцызаў на паліва. Гэта прадугледжана законам №
стаўкі акцызаў на аўтамабільны бензін і дызельнае паліва з новага года павялічацца ў сярэднім на 20%.Стаўка акцыза на дызельнае паліва складзе 991,8 тыс. рублёў за 1 т, на біядызельнае паліва — 306,5 тыс. рублёў.
На думку старшыні праўлення ГА «Беларуская асацыяцыя «Таксі рэспублікі «, у 2013 годзе тэндэнцыя на павелічэнне цаны на паслугі службаў таксі працягнецца.
«Для службаў таксі вельмі важная рэнтабельнасць. Але рэзкага росту цэнаў не будзе. Бо многія