У Мінску з 2013 года ў сярэднім у 1,2 раза павялічыцца падатак на здачу жылых і нежылых памяшканняў унаём.
Адпаведнае рашэнне прынята сёння на 20-й пазачарговай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Павышэнне базавых ставак падаходнага падатку ў фіксаваных сумах прадугледжваюць змяненні і дапаўненні ў Падатковы кодэкс Беларусі. Стаўкі для Мінска ўстанаўліваюцца ў залежнасці ад эканоміка-планіровачных зон.

Як адзначыў начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў, цяпер у сталіцы на ўліку ў падатковых органах сталіцы знаходзяцца 42 тыс. 363 падаткаплацельшчыкі,

якія выплачваюць падатковы падатак у фіксаваных сумах з даходаў, атрыманых ад здачы ўнаём памяшканняў. Гэта складае 43 працэнты ад агульнай колькасці такіх плацельшчыкаў па краіне. За 11 месяцаў у бюджэт горада ад іх паступіла Br27 млрд., што на Br12 млрд. больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Цяпер кватэраздатчык штомесяц выплачвае ў бюджэт Br75 тыс. (калі жыллё знаходзіцца ў трэцяй, чацвёртай, пятай эканоміка-планіровачнай зоне), Br90 тыс. (калі жыллё знаходзіцца ў другой эканоміка-планіровачнай зоне), Br110 тыс. (калі жыллё знаходзіцца ў першай эканоміка-планіровачнай зоне). У праекце рашэння Мінгарсавета ўстаноўлены стаўкі ў памеры Br95 тыс., Br110 и Br135 тыс. адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?