Антон Сурапін месяц прасядзеў у турме ні за што.

Антон Сурапін месяц прасядзеў у турме ні за што.

Той самы плюшавы мядзведзік.

Той самы плюшавы мядзведзік.

Праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» (Міжнародная амністыя) склала Топ-10 самых абсурдных арыштаў у свеце ў 2012 годзе.

Першае месца ў ім займае арышт беларускага студэнта-фатографа Антона Сурапіна. Ён першым апублікаваў на сваім сайце фатаграфіі плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова.

Тыя цацкі былі скінутыя над Івянцом і Мінскам шведамі 4 ліпеня 2012 года. Яны праляцелі ў краіну на лёгкаматорным самалёце нелегальна, прычым зрабілі тое на наступны дзень пасля пампезнага параду, на якім Аляксандр Лукашэнка хваліўся магутнасцю сілавых структур краіны і пагражаў унутраным і замежным ворагам.

13 ліпеня хлопца арыштавалі. Больш за месяц ён правёў у злавеснай турме КДБ у Мінску, так званай «амерыканцы», на абвінавачванні ў саўдзеле ў злачынстве і незаконным перасячэнні мяжы (пакаранне — да сямі гадоў зняволення).

Праз месяц Антона выпусцілі з турмы, але абвінавачванне не знялі. Перад ім не выбачыліся, не кажучы пра кампенсацыю. Антон застаецца ў статусе абвінавачанага пад падпіскай аб нявыездзе.

2-е месца ў Топ-10 займаюць бахрэйнскія блогеры, асуджаныя за абразу караля гэтай краіны.

Цікава, што зняволенне расійскага гурту Pussy Riot за панк-набажэнства ў Храме Хрыста Збаўцы ў Маскве і далейшае зняволенне дзяўчат толькі на 10-м месцы.

Глядзі таксама: Міні-відэафільм пра Антона Сурапіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?