Хто сказаў, што беларусы развучыліся спяваць?

Напярэдадні Новага года журналісты «НН» прайшліся па вуліцах сталіцы і запісалі спевы звычайных мінчукоў.
Спявалі і кантралёр, і кухарка рэстарацыі хуткага харчавання, і цэлы школьны хор, і нават… конь! Не абышлося і без некалькіх знакамітасцяў. Усе разам яны праспявалі навагоднюю песню «Звон звініць».

Глядзіце на відэа:

Гэта знакамітая песня Джэймса Лорда Пірпонта ў перакладзе Алега Хаменкі. А вось яна самая ў выкананні «Палаца»:

Лайкайце, вучыце і спявайце разам!

Прыемна адчуваць,
Як конік мой бяжыць,
Як ззяе зорны снег вакол
Ды звон званчэй звініць.
Спяшаюцца ўсе
Ўсіх павіншаваць,
Ды звон збірае ўсіх сяброў
Каляды святкаваць.

Звон звініць, звон звініць,
Звон звініць званчэй.
Не знайсці у цэлым свеце
Тых званоў грамчэй.

Калядны мой вазок
Спяшаецца ізноў
Прывезці падарункі ўсім,
Павіншаваць сяброў.
Хай песенька мая
Яшчэ грамчэй гучыць,
Няхай жадаюць шчасця вам
Ды звон званчэй звініць.

Звон звініць, звон звініць,
Звон звініць званчэй.
Не знайсці у цэлым свеце
Тых званоў грамчэй.

Таксама раім:

Агню! Вясёлкі! Незалежнасці! — мы папрасілі мінчукоў на вуліцах павіншаваць усіх беларусаў з Новым годам

Навагодні зварот да беларусаў гісторыка Уладзіміра Арлова

Навагоднія віншаванні з Еўропы ад былога пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана

Навагодняе віншаванне беларускаму народу ад сатырыка Яўгена Ліпковіча

Відэавіншаванне ад беларусаў Канады: «Свой першы тост заўжды я п’ю За самых блізкіх — за сям’ю...» — спяваем разам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?