Нацыянальны банк Беларусі 28 снежня ўвеў у абарачэнне памятныя манеты «Iкона Прасвятой Багародзiцы «Баркалабаўская» серыi «Праваслаўныя цудатворныя iконы»: залатую — намiналам 50 рублёў, пробай сплаву 999, масай 5,00 г, памерам 14,00×23,50 мм; залатую — намiналам 1000 рублёў, пробай сплаву 999, масай 100,00 г, памерам 36,00×53,00 мм; срэбную — намiналам 500 рублёў, пробай сплаву 925, масай 500,00 г, памерам 90,00×135,00 мм.

Як паведаляе Нацбанк,

манеты маюць прамавугольную форму, з пярэдняга i адваротнага бакоў — кант, якi выступае па перыметры. Бакавая паверхня манет з насечкай.

Аверс: у цэнтры — арнамент у выглядзе вiнаграднай лазы, якая сiмвалiзуе Багародзiцу, унутры арнамента — памятны крыж, што ўстаноўлены на замчышчы ў Заслаўi ў сувязi са святкаваннем 1000-годдзя праваслаўнай царквы на Беларусi, i проба сплаву; уверсе — рэльефны вiдарыс Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i ў два радкi надпiс: РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ; унiзе — намiнал: 50, 1000 i 500 РУБЛЁЎ, справа ад намiналу — год чаканкi.

Рэверс: у цэнтры — вобраз Прасвятой Багародзiцы «Баркалабаўская»; на манеце намiналам 500 рублёў — выявы нiмбаў над Багародзiцай i Iсусам Хрыстом, зорак i шляка на адзеннi Багародзiцы, а таксама царкоўны арнамент, выкананы золатам; унiзе на ўсiх манетах надпiс: БАРКАЛАБАЎСКАЯ.

Манеты адчаканены на манетным двары ТАА «Б. Х. Маерс Кунстпрэгеанштальт», Карлсфельд, Германiя, якасцю «пруф».

Тыраж залатой манеты намiналам 50 рублёў — да 4000 шт., залатой манеты намiналам 1000 рублёў — да 200 шт. i срэбнай намiналам 500 рублёў — да 500 шт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0